Гісторыя

the first pile

Першыя спецыялісты філіяла «Мінскметрапраект» за працай (злева направа):

Казадаеў А.В., Церахаў А.С., Плотнікаў Ю.Д., Марцінкевіч В.Л., Бочарова З., Мрочак Г.А., Раманоўскі В.С., Шчарбакоў В.М., Чаканаў В.У.

Гісторыя ААТ «Мінскметрапраект» пачынаецца ў далёкіх сямідзесятых, калі загадам Міністэрства транспартнага будаўніцтва СССР ад 12 мая 1977 года №128 (г. Масква) утвораны філіял Усесаюзнага Дзяржаўнага Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга праектна-вышукальнага інстытута «Метрогипротранс» - «Мінскметрапраект».

Першым начальнікам філіяла стаў Плотнікаў Ю.Д. Пад яго кіраўніцтвам сфарміраваны калектыў высокакваліфікаваных спецыялістаў з Кіева, Харкава, Баку, Ташкента і Мінска. Колькасць работнікаў інстытута на той момант складала 70 чалавек.

У 1991 годзе «Мінскметрапраект» ператвораны ў арэнднае прадпрыемства, а з 2000 года ў ААТ «Мінскметрапраект».

З моманту стварэння і па цяперашні час асноўная сфера дзейнасці ААТ «Мінскметрапраект» - комплекснае праектаванне метрапалітэнаў, тунэляў рознага прызначэння i iншых падземных збудаванняў. На постсавецкай прасторы і ў далёкім замежжы па нашых праектах ўвасоблена ў будаўніцтве мноства аб'ектаў.

Рэкламны відэаролік пра нас